?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Працую і заадно слухаю Трусава на "Свабодзе". Як заўсёды, пачынае складвацца ўражанне, што яшчэ пару дзён - і ўся краіна абеларусіцца. Галоўнае - агітаваць рускамоўных бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы. А вось навошта, скажыце, калі ласка? У беларускамоўнай групцы, куды ходзіць мая дачка, з 24 дзяцей толькі двое - беларускамоўныя. Таму выхавацелькі з імі размаўляюць па-руску, напэўна, каб не парушаць канстытуцыйныя правы дзяцей. У выніку, "Я сёння ела катлетку і картошку" і г.д.
Самае для мяне незразумелае - некаторых дзяцей аднекуль прывозяць, у сэнсе, яны не пайшлі ў самы бліжэйшы садок, а выбралі менавіта гэты. І - ніякага намагання з боку бацькоў. Ну, адна бабуля, праўда, заўсёды кажа сваёй унучцы: "Іді говорі дапабаченья і пойдем домой".
Вы не падумайце, што я тут толькі скарджуся. Пра гэта і на бацькоўскім сходзе размаўлялі, і асобна з выхавацелькамі. Усе пагаджаюцца са мной, але нічога не змяняецца. І я не ведаю, як гэта магчыма змяніць.
Іншая справа, калі б усе беларускамоўныя сем'і аддавалі сваіх дзяцей у гэты садок. Аднак гэта немагчыма.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
maryjka_
Nov. 12th, 2011 10:21 am (UTC)
kamrushepa аддала малую ў найбліжэйшы садок і штотыдня ходзіць туды на грамадзкіх пачатках робіць заняткі па беларускай мове. Такія заняткі паложаныя па законе, толькі выхавацелькі на іх забіваюць. дык вось, калі б кожнай беларускамоўнай маме было ня ў падлу, яна магла б браць шэфства над групай свайго дзіцёнка ў нармальным рускамоўным садку. і ўсім была бы карысьць:)
rasichka
Nov. 12th, 2011 11:09 am (UTC)
мне зусім ня ў падлу праводзіць заняткі, купляць кніжкі і г.д.
але, пагадзіцеся, адна гадзіна на тыдзень і пяць дзён на тыдзень - рэчы зусім розныя.
паколькі наш садок беларускамоўны, то там, напэўна, такіх заняткаў не прадугледжана. вучаць там дзетак па-беларуску, яны ўсе ўмеюць казаць дзякуй, калі ласка, да пабачэння, смачна есці і г.д. гэта ўсё ёсць, але далей - трасянка. і мне гэта не падабаецца.
(скажу па сакрэту, я аддала дзіця ў беларускамоўны садок, бо мне блага ад думкі, што вось вернецца яно дадому з рускамоўнага і будзе расказваць нешта кшталту "ідёт бычок качается" і іншую класіку :))

viershnick
Nov. 14th, 2011 07:49 am (UTC)
хочацца сказаць штосьці аптымістычнае накшталт "раней і таго не было", але падобныя размовы ўжо набілі аскоміну. думаю, што кожны робіць што можа. тут і цяпер.
(мае двое дзяцей ходзяць у бліжэйшы санаторны садок, рускамоўную групу)
rasichka
Nov. 14th, 2011 08:17 am (UTC)
:) згодна, пра гэта ўжо надакучыла размаўляць. я таксама хацела ў артапедычны садок аддаць дачку і радавацца, але яго на рамонт зачынілі.
я не тое каб вельмі песімістычны чалавек, але шчыра не разумею, як дарослы сур'ёзны мужчына Алег Трусаў можа быць такім бадзёрым аптымістам. таму і напісала, што нягледзячы на тое, што, як кажуць чыноўнікі, "у нас няма праблем з беларускай мовай", сітуацыя херовая :)
viershnick
Nov. 14th, 2011 08:39 am (UTC)
пра аскоміну я казаў менавіта адносна спрошчана аптымістычнага погляду на праблему, а не пра Ваш пост)
мае малыя таксама ўмеюць казаць дзякуй, смачна есьці і г.д. бываюць у нас і беларускамоўныя госьці. але ні разу (калі не лічыць ялінак) мы не кантактавалі з цалкам беларускамоўнымі дзеткамі. гэта галоўная праблема й гэта мой вялікі боль...
rasichka
Nov. 14th, 2011 09:32 am (UTC)
цалкам беларускамоўных дзетак мы зрэдку сустракаем, дзякуючы форуму на "Дзетках". дарэчы, там зараз дзейнічае прапанова сустракацца кожную другую суботу месяца ў дзіцячым цэнтры ў "Кароне". гэтым разам мы не пайшлі, а потым я думаю схадзіць. дзеля кампаніі я нават запісалася ў групку ранняга развіцця для беларускамоўных дзетак, хоць ніякая асаблівага развіцця там чакаць не варта :)
viershnick
Nov. 14th, 2011 12:49 pm (UTC)
дзякуй за падказку! (у мяне, праўда, 4 пары штосуботу, але будзем працаваць у гэтым напрамку:))
filskeit
Nov. 24th, 2011 02:59 pm (UTC)
Магчыма, рускамоўных дзяцей аддаюць у такія групы і класы хоць бы дзеля таго, каб зменшыць аб'ём рускай мовы вакол іх. Я разумею такі падыход.
rasichka
Nov. 24th, 2011 03:10 pm (UTC)
магчыма, вы не зусім разумееце сітуацыю. рускамоўныя дзеці ў беларускамоўных групах часцей за ўсё проста павялічваюць аб'ём рускай мовы вакол беларускамоўных, больш нічога не адбываецца. большасць бацькоў рускамоўных дзетак НІЧОГА не робяць, каб зменшыць аб'ём рускай мовы, нават кніжку ім ніколі беларускую не купяць. і дзеля рускамоўнай большасці выхавацелькі пераходзяць на рускую ва ўсіх ненавучальных сітуацыях. а аддаюць дзетак туды, бо блізка вадзіць.
беларускамоўных жа дзетак таксама далёка не ўсе бацькі гатовыя вазіць праз увесь горад, тым больш што беларускамоўнасць садка вельмі абмежаваная.
( 9 comments — Leave a comment )