Каму білет на "Спячую прыгажуню"? Тэрмінова

Спадарства, маю два білеты на балет "Спячая прыгажуня". Купленыя даўно-даўно, дзіцё вельмі марыла схадзіць, але нам, як заўсёды, пашанцавала, і ў гэты ж час паставілі выпускны ў англійскім клубе. Карацей, выпускны там хоць і кожны год, але толькі адзін раз на год.


22.05.2014, партэр, 7 рад, месцы 22 і 23, 150 т за білет. Гандлююся )


Тэлефануйце (МТС 768 46 05) або пішыце. Я знаходжуся на Чарвякова.

Несур'ёзныя тэмы

Вось тут.бай друкуе артыкул пра анарэксію: http://news.tut.by/society/389788.html.
І ўсё б файна і правільна. Толькі вось ведаеце, якая рассылка з тутбаеўскага ребенка.бай ідзе мне ўжо не першы год? ПРА ТОЕ, ЯК ВАЖНА ПАХУДЗЕЦЬ ПАСЛЯ РОДАЎ, ЯК ХОПІЦЬ УЖО БЫЦЬ ТОЎСТАЙ КЛУШАЙ, ШТО Ў ДАКРЭТНЫМ ТРЭБА ХУДЗЕЦЬ, КАБ ДА ЛЕТА ЎЛЕЗЦІ Ў СВОЙ НАЙЛЕПШЫ КУПАЛЬНІК І Г.Д. Няма для нармальнай жанчыны справы больш важнай, чым заўсёды быць худой. Не, нават не так: заўсёды быць незадаволенай і худзець. Усё жыццё.
Дарэчы, вы ж не думаеце, што я паведамляла тут.баю свае параметры. Яны проста па замоўчванні ўсіх жанчын, зарэгістраваных на іхнім ребенке.бай, лічаць тоўстымі.
Як жа яны задралі са сваімі ідэаламі анарэксічнага цела недакормленага падлетка са збітым цыклам.
П.С. Яны - гэта не тут.бай, гэта наогул усе яны, ну, тыя, якія Кені забілі.

(no subject)

Вось дажылася. Сёння Вераніка выдала: "Мама, ты ў маёй гульні будзеш хобітам, таму што яны былі таўставатыя і ты таксама таўставатая."

Светлая памяць

Адзін з маіх улюбёных вершаў

* * *

Завыць ваўком зусім ня проста,

Патрэбна ціша, халады,

На сьнезе хрумсткім, як бяроста,

У цемру зьбеглыя сьляды.

Вятры патрэбны нізавыя,

З пазёмкай зябкай на лычах.

Воўк без прычыны не завые

Да чорнай гаркаты ў вачах.

А можа, воўк зусім ня вые,

А голасам галосіць так

Па тых сябрах, што як жывыя

Ператварыліся ў сабак.

Галосіць, што яго абклалі

Сьцяжкі жуды з усіх бакоў,

Што абакралі

Тыя далі,

Дзе вёўся род ваўкоў

Зь вякоў.

Згадаўшы цёплы дух аўчыны,

Завыць ваўком захочаш сам,

Каб сум твой,

Быццам цень ваўчыны,

Дарогу перайшоў лясам.

Бярозкі сьвецяць, што сьвячыцы,

У прыпамінаў ля вакон.

Галоўнае –

Не развучыцца

Самотнаму завыць ваўком!

Р. Барадулін

Два разы на месяц

На днях даведалася, што ў мяне ёсць блог, які абнаўляецца хаця б два разы на месяц. І падумалася мне: а сапраўды, чаму б не абнаўляць бедны занядбаны блог хаця б пару разоў на месяц? Вось, першае абнаўленне ёсць )
Наогул, лёс мой у ЖЖ складваецца даволі дзіўна. Я, як сапраўдны дыназаўр, прыйшла сюды досыць позна, калі, як сцвярджаюць сведкі, пачаўся заняпад ЖЖ. І патрэбна мне гэта было, каб сачыць за літаратурным і калялітаратурным жыццём. Жыццё тое даўно ўжо амаль цалкам перацякло зусім на іншыя рэсурсы, а я не як незаўважна для самой сябе засяродзілася на розных мамскіх суполках. І нават час ад часу думаю пра нешта: о, трэба ў ЖЖ напісаць! А потым не пішу, бо спаць хочацца ці посуд трэба памыць. Карацей, усё паныла і безнадзейна )
Шчыра кажучы, нават не разумею, да каго я зараз звяртаюся )

З Новым годам!

Як казаў Кесьлёўскі, цяжка жыць у неапісаным свеце. Таму я тут )
Кароткае падсумаванне вынікаў года:
У выніку падзей гэтага года мы з мужам зусім стомленыя і маем толькі адну мару: спаааааааааааааць ) (праўда, у гэты канкрэтны момант спаць нам не даюць не дзеці, а нейкая віртуальная халера). Адпаведна, галоўнай навагодняй стравай на нашым стале ніяк не можа быць аліўе. Наша страва - сушы, якія заўтра трэба замовіць. І кухню пасля прыбіраць не трэба.
Акрамя таго, мы падвоілі колькасць дзяцей, лічу, што за год гэта добрыя вынікі.
Хацела напісаць, што ніякіх іншых асабістых дасягненняў не маю, але гэта няпраўда. Я навучылася матаць слінгі! А яшчэ я навучылася вязаць слінгапацеркі. Гэта, канешне, не пераклад Гесэ, але таксама цікава )

Віншую ўсіх са святамі!

Таемны Санта

Мы з Веранікай прынялі ўдзел у гульні "Таемны Санта", якую прыдумала чароўная Наталля. Насмрэч, я Вераніка проста не магла вытрымаць, што я падарунак атрымаю, а яна - не, таму вельмі прасілася ўзяць і яе. Раз дзіця так просіцца - то чаму б і не. Прынялі яе ў гульню. Галоўнай яе праблемай, як высветлілася, было не купіць падарунак, які захочацца пакінуць сабе ) А для мяне гэта як раз галоўны крытэрый: калі хочаш пакінуць нешта сабе, значыць, можна смела дарыць. Спадзяюся, нашым сябрам спадабаліся нашыя падарункі.
Нам дык вельмі спадабалася тое, што мы атрымалі. Мне дастаўсяя вельмі дзяўчынкавы падарунак, цэлы набор усяго прыемнана: і шалік (які пасуе да новай курткі )), і нататнічак з магнітамі, і крэм, і навагоднія сурвэткі і яшчэ шмат усяго. Я ўсё сумленна сфатаграфавала, але выкласці фота не магу пакуль, бо няма на маім кампутары праграмы, у якой можна было б зменшыць фотаздымкі. Абавязкова выпраўлюся.
А вось Вераніччын падарунак я сфатаграфавала на тэлефон і тут паказваю: падар

Усим вялікі дзякуй!